Лукашэнка абяцае найлепшы ў свеце лёгкаатлетычны форум (відэа)

9 студзеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Ханс'ёргам Вірцам. На сустрэчы ён заявіў, што Беларусь гатовая прыняць у сябе міжнародныя лёгкаатлетычныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню, перадае БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што ў нашай краіне могуць стварыць усе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў самага высокага ўзроўню.

Лукашэнка: "Я вельмі хацеў прасіць бы вас прывезці ў Беларусь міжнародныя спаборніцтвы (аж да чэмпіянату свету) па лёгкай атлетыцы. Мы створым для гэтага ўсе ўмовы... Можаце спадзявацца, што лёгкаатлетычны форум, які тут, магчыма, адбудзецца, будзе найлепшым у свеце".

У доказ сваіх словаў Лукашэнка згадаў чэмпіянат свету па хакеі, які прайшоў у Мінску ў траўні 2014 года. Ён адзначыў, што гэта быў найлепшы турнір ва ўсёй гісторыі хакейных чэмпіянатаў.

Прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі абяцаў прыняць пад увагу прапанову беларускага боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі