Лукашэнка адправіў у адстаўку першага намесніка начальніка Генштаба

Ігар Кароль / СТБ
Ігар Кароль / СТБ

9 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў вайсковым блоку, перадае БЕЛТА.

Палкоўнік Вадзім Раманаў прызначаны начальнікам сувязі Узброеных Сіл — начальнікам упраўлення сувязі Генштаба. Намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны.

А вось першага намесніка начальніка Генштаба Ігара Караля Лукашэнка адправіў у адстаўку і звольніў яго з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі