Лукашэнка афіцыйна прызначыў Ярмошыну кіраўніцай Цэнтрвыбаркама

Лукашэнка афіцыйна прызначыў Ярмошыну кіраўніцай Цэнтрвыбаркама

20 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваімі ўказамі пяць чальцоў Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама яе старшыню. 20 снежня скончыўся тэрмін паўнамоцтваў ЦВК папярэдняга складу.

Кіраўніцай Цэнтрвыбаркаму стала Лідзія Ярмошына. Яе кандыдатуру яшчэ павінен узгадніць Савет Рэспублікі.

Чальцамі ЦВК сталі Алена Дмухайла, Вадзім Іпатаў, Сяргей Каліноўскі, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі. Дарэчы, усе яны ўваходзілі і ў папряэдні склад Цэнтрвыбаркама.

На сайце ЦВК паведамляецца, што першае пасяджэнне новага складу камісіі пройдзе 21 снежня а 16-й гадзіне. На гэтым пасяджэнні будуць абраныя намеснік старшыні і сакратар.

Пра тое, што Ярмошына застанецца на пасадзе старшыні ЦВК стала вядома яшчэ 25 лістапада. Тады Ярмошына паведаміла пра гэта пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра сваю магчымую адстаўку чыноўніца заявіла, што гэта залежыць ад яе наймальніка — кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі