Лукашэнка атрымаў запрашэнне на саміт ЕС, але ці паедзе туды — невядома
Сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнберга адбылася сёння ў Мінску. Сярод іншага яны прыйшлі да высновы, што для дыялога Беларусі і Еўрасаюза (а Чэхія цяпер старшыньствуе ў ЕС) не патрэбныя пасярэднікі, паведамляе БЕЛТА.
Шварцэнберг перадаў Лукашэнку запрашэнне на саміт “Усходняга партнёрства”, які пройдзе 7 траўня ў Празе.
Нагадаем, раней ў ЕС узніклі спрэчкі наконт магчымага візіта Лукашэнкі ў Прагу. З'явілася прапанова даслаць запрашэнне кіраўніку Беларусі, але з умовай, каб замест яго паехаў, напрыклад, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. Інакш Нідэрланды абяцалі наладзіць Аляксандру Лукашэнку на саміце абструкцыю.
У пятніцу Карэл Шварцэнберг таксама сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі, а пасля — з міністрам замежных спраў Сяргеям Мартынавым.