Лукашэнка: Будзем даваць 10 тысяч долараў за першае дзіця (відэа)

“Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць… Вось праект “Вялікая сям’я” мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. Мы ў доларах адкрываем рахунак. За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем. А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем”, — расказаў Лукашэнка падчас наведвання завода “БелАЗ” у Жодзіна.



Кіраўнік краіны таксама паведаміў, што акрамя грошай маладыя шматдзетныя сем’і будуць атрымліваць жыллё.



“Грошы мы знойдзем. Аўтамабілі не знойдзем — набудзем. Гэта ўсё ерунда. Але калі ў нас не будзе дастаткова насельніцтва — тады няма чаго гаварыць пра незалежнасць”, — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ці знойдзе дзяржава $2 млрд, каб заплаціць за народжаных дзяцей?
 

Лукашэнка беларусам: Калі будзе дэвальвацыя — вы яе зробіце
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі