Лукашэнка чакае беларускае кіно, на якое б "народ валам ішоў"

Лукашэнка чакае беларускае кіно, на якое б "народ валам ішоў"

6 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі. Яго цікавіла, наколькі якасна была праведзена рэканструкцыя. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ніякіх праблемаў няма, опера і балет развіваюцца на найвышэйшым узроўні, інфармуе БЕЛТА.

Для Лукашэнкі наладзілі прэзентацыю творчых працаў намінантаў на суісканне дзяржпрэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года. Пісьменнік Міхась Пазнякоў паказаў кіраўніку дзяржавы свае кнігі для дзяцей, а заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко, на просьбу госця, выканаў на цымбалах некалькі нацыянальных матываў, у тым ліку і з творчасці Уладзіміра Мулявіна.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выступіў з крытыкай айчынных кінематаграфістаў, якія апошнім часам не стварылі моцных і запатрабавах фільмаў. "Хацелася б, каб мы знялі, — я не кажу фільм, мюзікл або оперу паставілі, — можа, гістарычнае або сучаснае. Але такое, каб народ валам ішоў... Трэба так, каб захапіла і моладзь. Трэба такое стварыць", — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі