Лукашэнка: Чалавецтва здзейсніць гіганцкі прарыў, і Беларусь разам з ім

Аляксандр Лукашэнка спыніўся на значэнні для будучыні Беларусі будаўніцтва АЭС.


"Трэба сыходзіць ад залежнасці ад аднаго віду энергіі, аднаго рынку або аднаго пастаўшчыка, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — У энергетыцы мы нездарма зрабілі стаўку на будаўніцтва атамнай станцыі. Гэты праект — падмурак нашай энергабяспекі".


Аднак ужо сёння трэба актыўна займацца альтэрнатыўнай энергетыкай, "якая выкарыстоўвае тэрмальныя воды, сілу ветру, невычэрпныя запасы сонечнага цяпла", — адзначыў Лукашэнка.


"Навуковы прагрэс імклівы. Цалкам верагодна, што менавіта ў гэтых сферах чалавецтва ў бліжэйшае дзесяцігоддзе ажыццявіць гіганцкі прарыў. І Беларусь не павінна застацца ў баку ад гэтага працэсу", — сказаў на ўрачыстым сходзе кіраўнік краіны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі