Лукашэнка ці Бабарыка: хто стане галоўным сапернікам Гайдукевіча?
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі цяжка ўявіць без двух прэтэндэнтаў на найвышэйшую пасаду — Лукашэнкі і Гайдукевіча. Што праўда, першы заўжды “элегантна” перамагае, а другі то даходзіць да канца выбарчага марафону, то сыходзіць з дыстанцыі на пэўным этапе. Як гэта было, да прыкладу, у 2010 годзе. Ну і імя ў Гайдукевіча-кандыдата сёлета іншае: месца бацькі, Сяргея Гайдукевіча, заняў сын — Алег Гайдукевіч. У астатнім, здаецца, нічога не змянілася амаль за 30 гадоў.
Чым кандыдат у прэзідэнты Гайдукевіч-малодшы адрозніваецца ад свайго папярэдніка — Гайдукевіча-старэйшага? Ці стаў для Алега Гайдукевіча нечаканасцю выхад на дыстанцыю такіх сапернікаў, як Валерый Цапкала і Віктар Бабарыка? Пры якіх умовах Гайдукевіч здольны перамагчы Лукашэнку і ці стане гэта рабіць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.