Лукашэнка даручыў разабрацца з заробкамі ў ХК "Дынама-Мінск"

Гаворка ішла пра рэфармаванне сістэмы органаў унутраных спраў, пра павелічэнне колькасці бытавых забойстваў. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Ігар Шуневіч абмеркавалі "пытанні спартыўнай тэматыкі".

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, перад міністрам унутраных спраў пастаўленая задача навядзення парадку ў фінансавай дзейнасці хакейнага клуба "Дынама-Мінск". У цэнтры ўвагі — "заробкі ўдзельнікаў". Лукашэнка пагаварыў з міністрам і пра "перспектывы развіцця хакейнага клуба".

Як вядома, Шуневіч уваходзіць у склад назіральнага савета клуба.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі