Лукашэнка — Фазэлю: Мінскі чэмпіянат па хакеі будзе найлепшым у гісторыі

"Я вам гарантую, што чэмпіянат у Мінску будзе самым лепшым чэмпіянатам у гісторыі. А ён тады такі, калі на трыбунах няма свабодных месцаў. І я хачу запэўніць вас, што ў нас свабодных месцаў на ўсіх матчах не будзе. І я ўпэўнены, што вы будзеце ганарыцца гэтым чэмпіянатам свету", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.



Лукашэнка падзякаваў Фазэлю за мужнасць, якую ён асабіста і Міжнародная федэрацыя хакея праявілі, адстойваючы Мінск як месца правядзення чэмпіянату свету. "Я вельмі добра ведаю, якой быў ціск на міжнародную федэрацыю. І вы самі мелі такі ж ціск. У нас хакеісты проста ганарацца прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея: бачыце, вось гэта сапраўдны мужык, сказаў, што спорт па-за палітыкай, значыць, па-за палітыкай, прынята рашэнне ў Мінску праводзіць чэмпіянат, значыць, будзем праводзіць у Мінску", — заявіў кіраўнік Беларусі.



Фазэль у якасці падарунку паднёс Лукашэнку калекцыйныя шайбы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Сочы.



Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі