Лукашэнка гаварыў пра спорт і здаровы лад жыцця “без наркаты”

Лукашэнка гаварыў пра спорт і здаровы лад жыцця “без наркаты”

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з калектывам новага завода “БелДжы”. Ён паабяцаў, што Жодзіна будзе даведзена да ладу, з’явяцца новыя працоўныя месцы, жыллё. “Я хачу, каб вы і вашы дзеці засталіся тут, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Гэта ваша зямля, вы да яе прызвычаіліся. Гэта мая палітыка. Мы робім усё, каб былі працаўладкаваны вы і вашы дзеці”.

Але каб “атрымліваць добры заробак”, найперш трэба атрымаць добрую адукацыю ці мець добрыя рукі. “Але не курыць, не піць, без наркаты. І імкнуцца працаваць”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся і пра спорт, прыгадаў нядаўні фінал Кубка федэрацыі, які беларускія тэнісісткі прайгралі ў драматычнай барацьбе амерыканкам. “Тое, што нашы дзяўчынкі аказалі годны супраціў, гэта дзякуючы таму духу, які ў іх ёсць,гаварыў Лукашэнка. — А мы, мужыкі, наогул нішто. Мы вельмі дрэнна гуляем і ў тэніс, і ў футбол, і ў хакей таксама ніяк пачалі гуляць. Таму ўся надзея на гэтыя далікатныя дзявочыя плечы лягла”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі