Лукашэнка хоча, каб усе ахнулі ад чэмпіянату свету па хакеі (відэа)

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх СМІ 21 студзеня, інфармуе БелаПАН.



"Я хачу зрабіць такі чэмпіянат, каб усе ахнулі. Гэта значыць, не павінна быць ні аднаго пустога месца на трыбунах на любым матчы", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.



Своеасаблівай рэпетыцыяй чэмпіянату ён лічыць Калядны турнір аматараў хакея на прыз кіраўнік Беларусі. Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Мінску будзе і дастатковы гатэльны фонд, каб прыняць гасцей сталіцы: "У нас будзе каля 30 тысяч месцаў у гатэлях, плюс будуць задзейнічаныя бліжэйшыя санаторыі, прафілакторыі, я не бяру тут студэнцкія вёскі. Плюс прыватнікі падключацца".



Аб'яўлены ў 2014-м Год гасціннасці Лукашэнка лічыць суправаджальным фактарам для чэмпіянату свету па хакеі: "У першую чаргу, я меў на ўвазе душу беларуса. Яны заўсёды гасцінныя, імкнуцца ўсім дагадзіць, накарміць, апошнюю кашулю падарыць, яны вельмі добрыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі