Лукашэнка лічыць "Гарызонт" альтэрнатывай Парку высокіх тэхналогій
Інавацыйны цэнтр завода "Гарызонт" — гэта добрая альтэрнатыва Парку высокіх тэхналогій. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас паездкі на прадпрыемства. Як перадае БЕЛТА, у інавацыйным цэнтры "Гарызонта" IT-спецыялісты ствараюць уласную прадукцыю, робячы завод сучаснай прадуктовай кампаніяй.
Лукашэнка падкрэсліў, што ў Парка высокіх тэхналогій з'явілася канкурэнцыя і ў Нацыянальнай акадэміі навук, і на вытворчых прадпрыемствах. "Патрэбная была ў краіне альтэрнатыва, і вы з'яўляецеся добрай альтэрнатывай", — заявіў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.