Лукашэнка: Лішніх грошай на 2015 год няма (відэа)

"Праект закона, я так разумею, як дамаўляліся, урадам разам з дэпутатамі на гэтай стадыі дапрацоўваецца. Вельмі хацелася б, каб мы сур'ёзна падышлі да гэтага праекта закона, каб бюджэт не быў марнатраўным, каб лічылі кожную капейку — лішніх грошай няма", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыярытэтным напрамкам заканадаўчай дзейнасці мусіць стаць мадэрнізацыя эканомікі: "Калі мы сёння стары станок не заменім на новы, які вырабляе канкурэнтаздольную прадукцыю, — няма чаго казаць пра дыверсіфікацыю рынкаў, канкурэнтаздольнасць на міжнародных рынках, мы проста прадукцыю гэтую ня прадамо".  

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі