Лукашэнка: Мы адмовімся ад корпуса АЭС пры найменшай драпіне

Лукашэнка: Мы адмовімся ад корпуса АЭС пры найменшай драпіне

Беларусь адмовіцца корпуса рэактара АЭС, які зваліўся, калі ў яго ёсць хоць нейкае пашкоджанне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам 4 жніўня падчас паездкі на Браслаўшчыну.

Ён абурыўся тым, што некаторыя СМІ (пераважна расійскія) напісалі, што на будаўніцтве Беларускай АЭС зваліўся рэактар. "Ачомайцеся: там ніякага рэактара яшчэ і няма, там ёсць металічны корпус — "бочка" таўшчынёй 20 см, у які будзе змешчаны рэактар", — патлумачыў Лукашэнка.

Па яго словах, будаўнікі трэніраваліся падымаць гэты корпус: "Яго паднялі на мой рост, можа, крыху вышэй. Стропы не вытрымалі, і гэтая "бочка" адным краем звалілася на зямлю, з якой яе паднялі", — распавёў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка заявіў, што яму паказалі кадры здарэння і ён даручыў неадкладна разабрацца з інцыдэнтам: "Нават калі ёсць найменшыя пашкоджанні або драпіны, мы ад гэтага корпуса павінны адмовіцца. І расіяне кажуць, што калі беларусы адмовяцца ад гэтага корпуса, то яны прывязуць іншы і ўсталююць. Вось і ўвесь інцыдэнт".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ён асабіста кантралюе будаўніцтва АЭС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі