Лукашэнка на нарадзе: Даставайце з усіх кішэняў грошы! (відэа)

Як вядома, летась у шэрагах раёнах нашай краіны з-за афрыканскай чумы свіней даводзілася цалкам знішчаць гэтых жывёлаў — і на комплексах, і ў прыватных гаспадарках. На нарадзе, прысвечанай гэтай праблеме, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўжо ёсць усе ўмовы для выпраўлення сітуацыі.

Лукашэнка: "Прапанова навукоўцаў заключаецца ў тым, як дасягнуць дадзенай мэты — вытворчасці, аднаўлення свініны ва ўмовах ветэрынарнага дрэннага становішча. Першае — цалкам укамплектаваць комплексы, пабудаваныя ў 2013-2014 гадах. У адваротным выпадку — гэта тое ж злачынства".

Паводле яго слоў, таксама неабходна павысіць эфектыўнасць дзеючых свінагадоўчых комплексаў ды паскорыць завяршэнне будаўніцтва новых. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Не чакайце, што нехта прыйдзе і вам пабудуе. Даставайце з усіх кішэняў грошы і завяршайце гэтыя комплексы".

Лукашэнка нагадаў, што аднаўленне аб'ёмаў вытворчасці свініны — гэта пытанне і эканамічнай, і харчовай бяспекі нашай краіны. Урад і мясцовыя органы ўлады мусяць выканаць гэтую задачу да 1 красавіка 2015 года, інфармуе БЕЛТА.

У чарговы раз Аляксандр Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў "па-чалавечы адносіцца да людзей" з тых раёнаў, якіх закранула афрыканская чума свіней. Такіх жа адносінаў ён патрабуе да прыроды і жывёлаў: "У нас так: пайшлі фронтам, дзе не атрымліваецца адстраліць дзіка — спалім лес, высечам яго".

Лукашэнка — віцэ-прэм'еру Русаму: Гэта турма, Міхаіл Іванавіч! (відэа)

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі