Лукашэнка на радзіме калоў дровы

Лукашэнка на радзіме калоў дровы

Аляксандр Лукашэнка, які 24 студзеня наведаў прадпрыемствы Шклоўскага раёну, застаўся на радзіме на выхадныя. Тэлеграм-канал "Пул Першага", блізкі да Адміністрацыі прэзідэнта, піша, што кіраўнік краіны калоў дровы пасярод роднай вёскі Александрыя і наведаў магілы маці і цешчы. 

Падчас візіту на Шклоўшчыну Лукашэнка жорстка выказаўся пра праблемы ў энергетычнай сферы. Абурэнне кіраўніка Беларусі выклікала пазіцыя Расіі ў сферы паставак нафты і газу ў Беларусь.

"Выбачайце, нас ракам паставілі па вуглевадародах, і ніхто на гэта не паглядзеў — пляваць на ўсе саюзы і іншае. А мы дрыжым, баімся сваю краіну абараніць".

Таксама лідар Беларусі заявіў, што не хоча стаць апошнім прэзідэнтам, і што Беларусь не можа быць "часткай нейкай краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі