Лукашэнка надаў сілавікам генеральскія званні
28 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы, якімі надаў шэрагу сілавікоў генеральскія званні, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра атрымалі Андрэй Бурдыка, Андрэй Жук, Генадзь Казлоўскі і Ігар Кароль.
Сяргей Дарошка і Уладзімір Захарчук цяпер маюць чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.
Кіраўніку ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрыю Канапляніку нададзенае чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.
Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі атрымаў персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.