Лукашэнка назваў Трампа "часовай фігурай"

Лукашенка

Лукашенка / Reuters

Лукашэнка раскрытыкаваў абмежаванні прэзідэнцкіх тэрмінаў у заходніх краінах і назваў Дональда Трампа "часовай фігурай", якая за свой прэзідэнцкі тэрмін "нічога не зробіць". Пра гэта ён заявіў расійскаму тэлеканалу RT.

Ён адзначыў, што, прыходзячы да ўлады, заходнія палітыкі нібыта імкнуцца атрымаць максімальную асабістую выгаду за кароткі час замест таго, каб дзейнічаць у інтарэсах народа. У якасці прыкладу, паводле дадзеных БЕЛТА, ён прывёў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца.

— Яны часовыя людзі. Прыйшлі, схапілі і пайшлі — вось аснова іх палітыкі. Яны не думаюць пра народ Францыі, Германіі і гэтак далей. І ў гэтым іх праблема. Яны калісьці вучылі нас: Расію, нас, Казахстан, Украіну, іншыя краіны. А цяпер яны павінны прыязджаць да нас вучыцца і рабіць адпаведныя высновы. Вучыцца і рабіць высновы яны не хочуць.

Да ліку "часовых фігур" Лукашэнка аднёс і Дональда Трампа:

— Ён часовай фігурай, у яго 4 гады. Што ён за 4 гады зробіць? Нічога. Нічога не зробіць. Таму ў прэзідэнта павінен быць час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.