Лукашэнка: Ніколі яшчэ ў гісторыі Беларусі мы так не правальваліся (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня гаварыў пра заробкі ў Беларусі. Падчас кадравых прызначэнняў ён адзначыў, якім чынам могуць расці зарплаты чыноўнікаў.

Лукашэнка: "У нас няпростая сітуацыя і з аплатай працы дзяржаўных служачых. І найперш чыноўнікаў. Ніколі яшчэ ў гісторыі Беларусі мы так не правальваліся і не адставалі ад сярэднемесячнай зарплаты ў прамысловасці. І не было ніколі такой прапорцыі па сярэднім заробку па краіне. Мы сур'ёзна адстаем".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі зараз "выпінаць заробкі дзяржслужбоўцаў", то ў выніку "атрымаем адпаведную рэакцыю народу". Лукашэнка лічыць, што калі заробкі чыноўнікаў і павышаць, дык рабіць гэта трэба за кошт аптымізацыі і скарачэння дзяржапарату.

Лукашэнка: Сітуацыя няпростая, але не катастрафічная (відэа)

Кіраўнік Беларусі 27 студзеня зрабіў кадравыя прызначэнні

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі