Лукашэнка падпісаў новы антыкарупцыйны закон

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу падпісаў закон “Аб барацьбе з карупцыяй”, паведамляе Interfax.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Паводле распаўсюджанай інфармацыі, дакумент скіраваны на паслядоўнае ўдасканаленне антыкарупцыйнага заканадаўства Беларусі. Гэта і зніжэнне матывацыі чыноўнікаў да карупцыйных паводзінаў, і павышэнне ўсведамлення ў іх непазбежнасці пакарання за карупцыйныя злачынствы. Таксама закон скіраваны на ўзмацненне ролі грамадскасці ў выяўленні фактаў карупцыі.  

Закон вызначае пэўныя абмежаванні для чыноўнікаў і рэгулюе парадак дэкларавання іх даходаў і маёмасці.
 
У дадатак да дзеючых антыкарупцыйных механізмаў новы варыянт закона вызначае забарону на прызначэнне на кіруючыя пасады асобаў, звольненых па дыскрэдытуючых абставінаў. Скампраметаваныя чыноўнікі не змогуць працаваць на такіх пасадах цягам пяці год пасля звальнення. На дзяржаўную службу не будуць прымаць асобаў, якія раней здзейснілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы або звязанае з выкарыстаннем чыноўнікам свайго службовага становішча.

Таксама чыноўнікаў, якія здзейснілі злачынствы ў сферы карупцыі, пазбавяць права на пенсію за выслугу гадоў — яны змогуць разлічваць толькі на пенсію па ўзросце.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі