Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні працоўных пенсій

У Беларусі з 1 снежня павысяцца працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ 13 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5%. Сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе Br298,19.

БЕЛТА адзначае, што сродкі на павышэнне пенсій будуць узятыя з дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Дадатковыя выдаткі на павышэнне працоўных пенсій са снежня складаюць 37,9 млн у месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі