Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні і вызваленні суддзяў
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ (№ 185 ад 25 траўня 2017-га) “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў”. Суддзямі Вярхоўнага суда сталі Андрэй Плотнікаў і Вольга Сінкевіч. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, прызначэнні мусіць быць узгоднены з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Плотнікаў у апошнія тры гады быў намеснікам старшыні эканамічнага суда горада Мінска. Сінкевіч раней працавала суддзёй у Эканамічным судзе Мінскай вобласці.
Фота: БЕЛТА