Лукашэнка папракнуў МУС маніпуляцыямі са статыстыкай. Што яму не падабаецца?
Аляксандр Лукашэнка падазрае МУС у маніпуляцыях са статыстыкай. Афіцыйныя лічбы кажуць, што колькасць злачынстваў за год знізілася на 7,1%. Але кіраўніка краіны гэта толькі насцярожвае:
"Можа, у нас хутка наогул злачыннасці не будзе? Узнікаюць сумневы ў аб'ектыўнасці гэтай вясёлкавай карціны, хаця міністр [унутраных справаў] мне ўвесь час гаворыць, што яго мэта – выключыць гэтую "палкавую" статыстыку. Так і павінна быць. Патрэбны вынік".
Паглядзім, якія лічбы Лукашэнка называе вясёлкавымі. Калі верыць міліцэйскай статыстыцы, злачыннасць у Беларусі адступае па ўсіх пазіцыях. Ну, амаль па ўсіх. Забойстваў і пакушэнняў на забойства стала менш на 29,4%, крадзяжоў – на 11,9%, рабаванняў – на 18,3%, разбояў – на 22,7%, злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, – -16,1%. Гэта і ёсць тая самая “вясёлкавая” статыстыка, якая, на думку Лукашэнкі, не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.
Рост жа, паводле МУС, назіраецца ўсяго па сямі відах злачынстваў:
Тры з сямі відаў злачынстваў, колькасць якіх вырасла, звязаныя з карупцыяй. Справаў за хабарніцтва ў 2017 годзе распачата ў паўтара раза больш, за злоўжыванне ўладай – амаль на чвэрць больш. Не так ужо і вясёлкава выглядае статыстыка!