Лукашэнка патлумачыў сваё разуменне дэмакратыі
13 траўня кіраўнік Беларусі прымаў даверчыя граматы ў замежных амбасадараў.
Ён выказаў думку, што правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі дазволіць замежнікам скласці пра Беларусь уласнае, непрадузятае меркаванне.
"Для нас было важна, каб тыя людзі, якія ў нас не былі, а фанаты, аматары хакея — гэта актыўныя людзі, прыехалі сюды і на свае вочы паглядзелі нашу краіну", — перадае interfax.by словы Аляксандра Лукашэнкі.
Звяртаючыся да амбасадара Чэхіі Мілана Экерта, беларускі кіраўнік пацікавіўся: "Дэмакратыі хапае? Ужо поўная дэмакратыя: што хочуць (хакейныя заўзятары.— Рэд.), тое п'юць, дзе хочуць, там п'юць. Міліцыя ўжо іх (заўзятараў. — Рэд.) дадому адвозіць, калі трэба".
Фота — freesmi.by