Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством Хрыстовым
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Раством Хрыстовым.
"Яго нязгаснае святло сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі, — цытуе словы віншавання прэс-служба кіраўніка дзяржавы. — Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці — любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі — шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі. Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням. Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!".