Лукашэнка павіншаваў Ігара Бокія з золатам Паралімпіяды
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ігара Бокія з золатам XV Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Беларускі плывец перамог на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у катэгорыі S13. Ён паказаў вынік 53,85 секунды і, такім чынам, абнавіў свой жа сусветны рэкорд.
"Сардэчна віншую цябе з упэўненай і такой важнай для ўсіх нас перамогай! Праз пераадоленне і працу, выяўляючы неверагодныя мужнасць і волю да перамогі, ты заваяваў свой шосты тытул чэмпіёна Паралімпійскіх гульняў і даказаў, што роўных табе няма", — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка таксама адзначыў, што падобныя перамогі яскрава дэманструюць, што мэтанакіраваны чалавек здольны "пераадолець усе абставіны і рассунуць межы магчымага".
У віншаванні Аляксандр Лукашэнка пажадаў усёй беларускай паралімпійскай дэлегацыі ўпэўненасці, жалезнай вытрымкі і моцы духу.
Прэс-сакратар Лукашэнкі: Функцыянеры скруцілі нашых вазочнікаў і забралі сцягі