Лукашэнка пажартаваў пра месца ў рэйтынгу папулярнасці палітыкаў (відэа)
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэта прыносіць найперш карысць Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка спакойна і з гумарам ставіцца да таго, што СМІ ўключаюць яго ў рэйтынгі папулярнасці палітыкаў. Нагадаем, што на мінулым тыдні расійская газета "Ведомости" назвала беларускага кіраўніка палітыкам года.
Лукашэнка: "Прыемна, што пабачылі Лукашэнку, што ў ім пабачылі не дыктатара, а, відаць, нармальнага чалавека. У іншым разе не было б гэтых заяваў. Гэта казус нейкі. Гэтага не павінна было быць. Як? Учора страшны чалавек, а сёння — самы папулярны... я да гэтага стаўлюся з гумарам".
Па словах Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, такія з'явы найперш прыносяць карысць для Беларусі.