Лукашэнка прапанаваў дэпутатам "крытычна" ацаніць планы ўрада
Пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў на 2014 год неабходна "сыходзіць з рэальнай сітуацыі", заўважыў кіраўнік краіны.
"У апошні час было досыць фактаў, калі мы штосьці планавалі, і, здаецца, правільна планавалі, але не заўсёды ўсё атрымліваецца. Хацелася б, каб дэпутаты паглыбіліся ў гэтую сітуацыю і паглядзелі з крытычнага пункта гледжання на працу ўрада ў плане не толькі бюджэту і асноўных паказчыкаў, але і ў цэлым планаў на хуткі год", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 16 верасня са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.
Спікер ніжняй палаты парламента адказаў, што ў план працы восеньскай сесіі ўжо ўнесена 66 пытанняў. Акрамя закона пра рэспубліканскі бюджэт, на сесіі плануецца прыняць закон пра ўнясенне зменаў і дадаткаў у выбарчае заканадаўства, паведамляе інфармагенцтва “Interfax”.
Фота: СТВ.