Лукашэнка прапанаваў пабудаваць наземнае метро: "Не будзем рыць, як крот"

"Можам выйсці на паверхню ў канцы контураў Мінска" (ілюстрацыйнае фота)

"Можам выйсці на паверхню ў канцы контураў Мінска" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

21 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалі пытанне развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фармавання транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае сувязь з гарадамі-спадарожнікамі (Дзяржынскам, Заслаўем, Лагойскам, Смалявічамі, Фаніпалем і пасёлкам Рудзенск). Ён заявіў, што да гарадоў-спадарожнікаў Мінска неабходна правесці хуткасныя чыгуначныя лініі. Гэта, на яго думку, можа дапамагчы выправіць сітуацыю з перанасяленнем сталіцы. Лукашэнка лічыць, што на гэты праект не спатрэбіцца шмат часу і "вялікіх грошай".

Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пабудаваць наземнае метро: "Не будзем капаць, як крот, пад зямлёй гэтыя траншэі, а можам выйсці на паверхню ў канцы контураў Мінска і даехаць да тых жа Смалявічаў, Лагойска і гэтак далей". І зноў жа ён не верыць, што для гэтага спатрэбяцца "вялізныя грошы".

У чарговы раз Лукашэнка даручыў "прывесці ў нармальны стан усе дарогі ў раённых цэнтрах", дарогі паміж раённымі цэнтрамі і аграгарадкамі. Сёлета ўжо было падобнае даручэнне, але да 9 траўня не паспелі яго выканаць. Як бачым, не выканалі і да восені.

На нарадзе было агучана, што РБ і РФ абмяркоўваюць будаўніцтва хуткаснай магістралі Масква — Брэст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі