Задачу Лукашэнкі "аднавіць усе дарогі" да 9 траўня не выканалі

Па "ямачным рамонце" ўжо нават праводзяць семінары

Па "ямачным рамонце" ўжо нават праводзяць семінары / t.me/gomel_region_gov/

Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці заявіў, што "працягвае кантроль за станам аўтамабільных дарог". Падчас кантрольных мерапрыемстваў былі ўстаноўлены факты нездавальняючага стану шэрагу з іх. Кантралёры выявілі "парушэнні тэхналогіі выканання работ па ямачным рамонце" на аўтадарозе Н-29 Лунін — Багданаўка. А на аўтамабільных дарогах "Н-465 Чарнаўчыцы — Холмічы", "Н-345 Брэст — Клейнікі — Воўчын" была "ўстаноўлена шматлікая ямачнасць праезнай часткі". Пра гэта прасігналізавалі дарожнікам. І некаторыя "недахопы" ўжо выпраўленыя.

Такім чынам, задачу, пастаўленую Аляксандрам Лукашэнкам у сакавіку, "аднавіць усе дарогі" да 9 траўня 2024-га не выканалі (таму невыпадкова кантралёры выступілі на наступны дзень пасля гэтай даты). І гэта не першы раз. У чэрвені 2023-га ён загадаў да канца года ў Беларусі адрамантаваць усе дарогі. Але ўжо ў пачатку вясны сёлета вярнуўся да той жа праблемы.

Праблема стану дарог актуальная для ўсёй краіны. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду праз санкцыі ўжо немагчыма. Да таго ж нярэдка рамонт дарог выконваецца няякасна. У рэгіёнах нават пачалі праводзіць семінары па "ямачным рамонце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі