Лукашэнка прапануе ўзмацніць адказнасць за дысцыпліну ў калектывах

Прэзідэнт падчас нарады 6 жніўня прапанаваў унесці змены ў Дырэктыву №1. Паводле яго словаў, мэтай нарады было “вызначыцца, трэба ці не трэба нам новая Дырэктыва, трэба ці не трэба нам удасканальваць існуючую Дырэктыву ў сілу актуальнасці гэтага пытання”.

Па словах кіраўніка дзяржавы, дакумент у выпадку яго стварэння мусіць быць прыземленым і канкрэтным, без фармалізму, “каб кожны кіраўнік, член урада, міністр, службовая асоба ведалі, дзе іх задачы, у якім кірунку рухацца”.

Парадак, дысцыпліна, самасвядомасць павінны прысутнічаць ва ўсіх калектывах, запатрабаваў беларускі кіраўнік.

“І перш за ўсё, у розумах і душах людзей. Неабходна прывіваць чалавеку культуру паводзін, якія не дапускаюць разгільдзяйства і п’янства. Гэтая праца павінна праводзіцца бесперапынна і мэтанакіравана”, - заявіў Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў узмацніць меры ў барацьбе з п’янствам і наркаманіяй.

Фота: lukashenko.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі