Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам В’етнама
Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам В’етнама Чан Дай Куангам, які наведвае нашу краіну з афіцыйным візітам. Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці 27 чэрвеня. Галоўнай тэмай перамоваў стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У той жа дзень Лукашэнка і Чан Дай Куанг возьмуць удзел у адкрыцці Беларуска-в’етнамскага бізнес-форума, інфармуе БЕЛТА.
Пасля візіту ў Беларусь прэзідэнт В’етнама паляціць у Расію.
Фота: flickr.com