Лукашэнка: праз два гады Мінск стане сталіцай Злучаных Штатаў (відэа)
"Праз два гады Мінск стане сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі", — пажартаваў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з прамовай на адкрыцці лёгкаатлетычнага матчу Еўропа — ЗША 9 верасня.
На цырымоніі адкрыцця турніру беларускі кіраўнік прапанаваў прэзідэнту Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) Себасцьяну Коэ яшчэ адну такую ж сустрэчу правесці ў 2021 годзе. І таксама — на мінскім стадыёне "Дынама". Тады з вуснаў Лукашэнкі і прагучаў жарт.
Згодна з правіламі, матч паміж Еўропай і ЗША ў 2021 годзе павінен адбыцца ў Злучаных Штатах, бо гэта будзе іх чарга праводзіць спаборніцтвы. Аднак беларускі кіраўнік звярнуў увагу, што ў той самы год у ЗША пройдзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. А гэтыя спаборніцтвы, па правілах, сумяшчаць нельга.
Таму Лукашэнка прапанаваў на час будучага матчу лічыць Мінск сталіцай ЗША. З Дональдам Трампам, які, на думку, Лукашэнкі зноў стане прэзідэнтам Злучаных Штатаў, беларускі кіраўнік паабяцаў дамовіцца.
Глядзець да канца. Без смс і рэгістрацыі. Мінск - сталіца ЗША. pic.twitter.com/FeQw5er2w3
— Вумны Вужака (@seller_shmeller) September 9, 2019
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.