Лукашэнка прызначыў намесніка начальніка Службы бяспекі прэзідэнта
Ім стаў палкоўнік Дзмітрый Шахраеў.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Дзмітрыя Шахраева намеснікам начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 27 лістапада, паведамляе БелаПАН.
У Службе бяспекі гэта ўжо другое прызначэнне за апошні час. 20 кастрычніка новым начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта быў прызначаны Віктар Шынкевіч. Ён замяніў на гэтай пасадзе Андрэя Уцюрына, які стаў намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі.
Фота — dynamo.by