Лукашэнка прызначыў новага начальніка КДБ па Гомельскай вобласці
Ім стаў палкоўнік Сяргей Церабаў.
Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 траўня.
Пра ранейшае месца працы Церабава нічога не паведамляецца. Нагадаем, ён змяніў на пасадзе начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці палкоўніка Івана Ляскоўскага. Апошні быў звольнены ўказам Лукашэнкі ў пачатку красавіка "за неналежнае выкананне службовых абавязкаў".
Фота — bymedia.net