Лукашэнка прызначыў новых старшыняў у Мінскі гарадскі і Мінскі абласны суды

Лукашэнка прызначыў новых старшыняў у Мінскі гарадскі і Мінскі абласны суды

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых старшыняў Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога судоў, перадае БЕЛТА. Адпаведны ўказ №38 "Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў" кіраўнік Беларусі падпісаў 4 лютага.

Старшынёй Мінскага гарадскога суда стаў Павел Каршуновіч. Суддзёй і старшынёй Мінскага абласнога суда прызначаны Эдуард Каспяровіч. Дагэтуль ён працаваў на пасадзе першага намесніка старшыні і суддзі Брэсцкага абласнога суда.

Акрамя таго Лукашэнка сваім указам правёў шэраг іншых перастановак у судах па ўсёй Беларусі. Канкрэтныя персоны, знятыя і прызначаныя яго ўказам, стануць вядомыя пасля апублікавання дакумента. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі