Лукашэнка прызначыў перапіс насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2019 года

Лукашэнка прызначыў перапіс насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2019 года

Аляксандр Лукашэнка прызначыў перапіс насельніцтва Беларусі на 4-30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў у панядзелак. Перапіс правядуць шляхам апытання спецыяльна падрыхтаванымі людзьмі.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі, у дакуменце вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якіх мясцовыя органы ўлады прыцягнуць для правядзення перапісу насельніцтва. Гэтыя людзі будуць працаваць бясплатна, пры гэтым іх вызваляць ад працы ці вучобы з захаваннем сярэдняга заробку (стыпендыі). Таксама іх застрахуюць ад няшчасных выпадкаў.

У часы незалежнай Рэспублікі Беларусь перапіс насельніцтва праводзіўся двойчы — у 1999 і 2009 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі