Лукашэнка расцягнуў Год малой радзімы на тры — да канца 2020-га

Лукашэнка расцягнуў Год малой радзімы на тры — да канца 2020-га

Год малой радзімы ў Беларусі не скончыцца разам з заканчэннем 2018 года. Ён працягнецца да канца 2020 года. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе tut.by.

Адзначаецца, што гэтая мера мусіць прастымуляваць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, дапамагчы фармаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва і захаванню гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

Агульнадзяржаўную праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года павінен распрацаваць Савет міністраў разам з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Таксама ўрад абавязаны каардынаваць дзейнасць дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні гэтай праграмы.

Аляксандр Лукашэнка абвясціў сёлетні год Годам малой радзімы 9 лютага падчас урачыстага ўручэння дзяржаўных узнагародаў найлепшым работнікам сельскай гаспадаркі.

На сёлетнім суботніку 21 красавіка многія чыноўнікі працавалі на сваёй малой радзіме. Сам Лукашэнка з трыма сынамі займаўся добраўпарадкаваннем Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме — каля аграгарадка Александрыя ў Шклоўскім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі