Лукашэнка раскрытыкаваў Домрачаву: Як можна было прайграць Бергер?
21 студзеня на сустрэчы з рэдактарамі беларускіх СМІ кіраўнік дзяржавы прыгадаў і біятлон.
Размаўляючы пра яго праблемы з галоўным рэдактарам газеты "Прессбол" Уладзімірам Беражковым, Аляксандр Лукашэнка назваў ганьбай выступленні мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне.
"У мяне склалася ўражанне, што некаторыя беларускія спартсмены прыязджаюць на спаборніцтвы "вальяжненько" так прабегчыся, — цытуе словы Лукашэнкі "Прессбол". — Вы там у "Прессболе" усё рэкламуеце: Даша [Домрачава], Надзя [Скардзіна]. Гонар там і іншае. Але як можна было прайграць Бергер на апошнім пад'ёме? Лепшая беларуская лыжніца ў біятлоне! Ну так, прабегла ты на 350 метраў больш, чым яна. Хіба гэта шмат для такой спартсменкі? Чаму ты прайграеш? Чаму рукі апускаеш? Чаму няма барацьбы?
А навошта мужыкоў возяць? Грошы няма куды падзець? Лепш бы дзіцячаму біятлону аддалі. Падрыхтуйцеся — потым вязіце. Гэта ж ганьба!".
Лукашэнка пра хакей: Заробак у тры разы большы, чым у прэзідэнта!
Фота — pressball.by