Лукашэнка распавёў пра кепскіх і добрых нацыяналістаў

На семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі педуніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Лукашэнка закрануў моўнае пытанне. Ён адзначыў, што выкарыстанне ў зносінах той ці іншай мовы не павінна быць прычынай раз'яднання ў грамадстве. 

"Я ненавіджу нацыяналістаў, таму што гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Украіне, прывядуць да катастрофы ў грамадстве. Я іх неяк спрабую трымаць на прывязі, каб яны не сарваліся і не наламалі дроў", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка. Лукашэнка адзначыў, што нацыяналісты перастварылі моўнае пытанне ў прычыну раздраю. 

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што гаворка не ідзе пра нацыяналістаў у добрым сэнсе слова, якія любяць Беларусь і сваю родную мову.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі