Лукашэнка: Спартовая галіна адарвалася ад жыцця, а спорту няма!

Такая ацэнка прагучала 15 жніўня на нарадзе аб праблемах таварыства "Дынама".



Міністра спорту, памочніка прэзідэнту і кіраўніка таварыства Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што за зімовую Алімпіяду 2014 года спытаецца напоўніцу: "Вы ў поўным аб'ёме адказваеце за Алімпіяду і ўсё, што будзе пасля яе, хоць з вас ніхто адказнасці не здыме і за будучыя да канца года чэмпіянаты. Вам дадзеныя вялікія правы, я вас падтрымліваю па ўсіх пытаннях. Таму пачынайце працаваць".



Як перадае БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы дадаў, што падрабязна будзе вывучацца праца кожнай федэрацыі: "Кожную федэрацыю разгледзім. Пачнём з лёгкай атлетыкі, працягнем федэрацыяй плавання, фехтаваннем. У нас спартовая галіна адарвалася ад жыцця, а спорту няма!".



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі