Лукашэнка сустрэнецца ў Мінску з найбагацейшым манархам свету

Эмір Катара Хамад бен Халіф а-Тані прыбывае сёння ў Мінск з двухдзённым афіцыйным візітам. Ён сустрэнецца з кіраўніцтвам нашай краіны і абмяркуе праблемы актывізацыі супрацоўніцтва Катара і Беларусі, у тым ліку і на міжнароднай арэне.
БелаПАН нагадвае, што дыпламатычныя адносіны паміж нашай краінай і Катарам былі ўстаноўленыя ў 1996 годзе. У лютым 2001-га Аляксандр Лукашэнка наведаў гэтую краіну з афіцыйным візітам. Беларусь і Катар актыўна супрацоўнічаюць у ваенна-тэхнічнай сферы.

Эмір Хамад бен Халіф а-Тані, паводле версіі часопіса "Форбс", з'яўляецца адным з самых багатых манархаў свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі