Лукашэнка сёння гаварыў пра прыватызацыю ў сельскай гаспадарцы (відэа)

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларуская сельская гаспадарка можа не толькі працаваць самастойна, але і зарабляць. Тым больш пасля "немалой падтрымкі ад дзяржавы".

"Мы дамовіліся, што мы павінны падтрымаць тых, хто сёння можа выйсці на бясстратную працу і працаваць самастойна, а тым, якія не хочуць і не могуць, мы павінны даць тэрмін як мінімум да канца года і прыватызаваць, прадаць тым, хто хоча працаваць. Таму хай думаюць і вырашаюць", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Дарэчы, паводле дадзеных Белстата, у красавіку ў Беларусі налічвалася 870 стратных сельгаспрадпрыемстваў, якія працавалі без дзяржпадтрымкі (амаль 59%), і 117 стратных прадпрыемстваў, якія дзяржпадтрымку мелі.

Лукашэнка нагадаў, што пытанне прыватызацыі стратных сельгаспрадпрыемстваў уздымалася неаднойчы і пакуль яшчэ рашэнне не прынятае. Паводле яго слоў, галоўнае пытанне не ў тым, колькі гэта будзе каштаваць, а ў тым, "ці вытрымае дзяржава такую нагрузку з кропкі гледжання фінансаў".

Злотнікаў: Лукашэнка няправільна ставіць пытанне па сельскай гаспадарцы

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі