Лукашэнка: У Беларусь перасяляецца шмат заможных людзей
Многія імкнуцца пераехаць у Беларусь, якая ёсць “прыкладам захавання праўдзівых каштоўнасцяў”.
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў часе размовы з ветэранамі пасля цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу “Трасцянец” 8 чэрвеня, інфармуе БелаПАН.
Кіраўнік дзяржавы згадаў пра падзеі ў Еўропе, дзе часам адмаўляюцца і ставяцца пад сумнеў традыцыйныя каштоўнасці, разбураюцца векавыя звычаі.
“Годзе я, мяне не разумелі або не разумеюць у Еўропе. Праўда, вочы расплюшчваюцца, як я ўбачыў учора ва Украіне. Людзі, якія жывуць, працуюць у Еўропе, занепакоеныя тым, што там адбываецца бяда. І я ганаруся, што мой народ — вы — ёсць апірышчам гэтых каштоўнасцяў”, — заявіў Лукашэнка.
Многія, сцвярджае ён, менавіта за гэта цэняць Беларусь і нават імкнуцца пераехаць сюды. “Ідзе агромістае перасяленне людзей, прычым не проста ўцекачоў, а заможных людзей, сярэдняга класа. І гэта дзякуючы таму спакою і міру, які мы сёння маем”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Фота: БЕЛТА