Лукашэнка ў суботу паляціць у Катар і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
Аляксандр Лукашэнка ў суботу, 29 кастрычніка, паляціць з афіцыйным візітам у Катар і з рабочым візітам — у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. На сустрэчах з кіраўнікамі гэтых краін ён абмяркуе перспектыўныя накірункі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў.
Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, у Катары Лукашэнка правядзе перамовы з эмірам гэтай краіны шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані. У ААЭ запланаваныя сустрэчы з намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі прынцам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, з прэм'ер-міністрам, віцэ-прэзідэнтам, міністрам абароны.
Фота: ria.ru