Лукашэнка: Усіх вінаватых — у камеру, няхай ядуць сапсаваную прадукцыю!

Лукашэнка загадаў распачаць крымінальныя справы па фактах безгаспадарчасці на Слуцкім льнокамбінаце


 

Пасля льнокамбіната Аляксандр Лукашэнка наведаў у Слуцку другое праблемнае прадпрыемства — мясакамбінат. Ён адразу звярнуў увагу на адсутнасць парадку і непрымальныя ўмовы, у якіх захоўваецца мяса.



Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка зазірнуў у некалькі халадзільных камер, у якіх ляжалі тушы. "Тут жа дыхаць няма чым! І гэтым вы будзеце людзей карміць? Павесілі ў гнілату, каб і мяса прагніло наскрозь. Дык вы аддайце бясплатна людзям", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён аддаў распараджэнне распачаць крымінальныя справы.



"Усіх вінаватых — у камеру, няхай кампенсуюць шкоду, — працягваў разбірацца з безгаспадарчасцю Аляксандр Лукашэнка. — Усё павінна быць перапрацавана, усё, што сапсавана, хай ядуць. Калі пакінуць іх тут, нікога не выпускаць — няхай ядуць!".



Лукашэнка загадаў навесці парадак да 1 жніўня. "Імем рэвалюцыі наводзьце парадак!", — заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі