Лукашэнка ўзнагародзіў Капскага ордэнам Пашаны
Дзяржаўнымі ўзнагародамі ўганараваныя больш за 190 чалавек, якія прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці. Адпаведны ўказ № 427 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА. Згаданыя людзі адзначаныя "за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей", а таксама за "дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту".
Сярод 16 чалавек, якія атрымалі ордэн Пашаны — Анатоль Капскі, гендырэктар Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання (ён жа — старшыня праўлення ФК БАТЭ). Ордэнам Айчыны III ступені ўганараваныя памочнік кіраўніка дзяржавы Мікалай Корбут і старшыня СВК "Агракамбінат Сноў" Мікалай Радаман. Больш падрабязна пра ўзнагароджаных гл. тут.