Лукашэнка выступіў супраць практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў

Лукашэнка выступіў супраць практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў

Аляксандр Лукашэнка выступіў супраць практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў. Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас сустрэчы з старшынёй Камітэта дзяржкантролю Леанідам Анфімавым, які інфармаваў пра праект указа “Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці”.

Лукашэнка нагадаў, што раней было вырашана пра пераход “ад карнага ўхілу” кантрольнай дзейнасці на прафілактычную працу. “Мы зробім асноўны акцэнт на прафілактыцы правапарушэнняў, сыдзем ад планавых праверак (хаця яны ў вас застануцца — план ёсць план), зрушым акцэнт на выбарачныя праверкі, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Я заўсёды гэта патрабаваў: правярайце каго хочаце, але ў вас павінны быць падставы, канкрэтныя прычыны таго, што вы прыйшлі на прадпрыемства, да бізнесмена, фізічнай ці юрыдычнай асобы. І калі такія падставы ёсць — калі ласка, ідзіце”.

Лукашэнка лічыць, што калі праверкі праводзіліся без дастатковых падстаў, прадстаўнікі кантрольных органаў павінны несці адказнасць. Паводле яго меркавання, прычыны для пазапланавых праверак павінны быць дакладна акрэслены.

Лукашэнка выступіў супраць практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі