Лукашэнка: Да наступных выбараў яшчэ трэба дажыць

“У апошні час зноў мне пачынаюць падкідваць пытанні з выбарамі. Я не напружваюся па гэтым пытанні, як некаторым здаецца. І спрабаваць мяне прыперці да сценкі выбарамі... Я ўжо прэзідэнцтва наеўся, калі ўжо на тое пайшло. І абяруць мяне людзі ці не абяруць - паверце, гэта будзе залежаць не толькі ад вас. Калі я яшчэ буду ўдзельнічаць у гэтых прэзідэнцкіх выбарах. Гэта толькі Госпаду вядома, яшчэ да іх трэба дажыць. Чалавек ходзіць-ходзіць, а заўтра і хадзіць перастае. Таму ўсякае можа быць", - заявіў кіраўнік краіны.

Звяртаючыся да кіруючых работнікаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што чакае ад іх добрасумленнай працы. Па словах кіраўніка дзяржавы, усе - ад старшыні райвыканкама да першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі - былі папярэджаныя аб наступствах невыканання пастаўленых задач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі